BE RU EN

Папа Рымскі знаходзіцца пад пастаянным наглядам лекараў

  • 14.09.2020, 19:34

Пантыфік, магчыма, заразіўся каранавірусам.

Папа Рымскі Францыск знаходзіцца пад пастаянным наглядам лекараў на прадмет магчымага заражэння каранавірусам, паведаміў агенцтву ANSA дзяржсакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін.

Нядаўна пантыфік сустракаўся з філіпінскім кардыналам Луісам Антоніа Тагле, які пасля гэтага вярнуўся ў Манілу і здаў тэст на каранавірус, які быў станоўчым. Са слоў Параліна, у Ватыкане не асабліва ўстрывожаныя гэтай акалічнасцю, але за здароўем папы пастаянна сочаць.

Пантыфік аднавіў рэгулярныя аўдыенцыі, якія не праводзіліся з сакавіка праз складаную эпідэміялагічную абстаноўку. Ён гутарыць з наведвальнікамі Апосталькага палаца без маскі, аднак усё яшчэ ўстрымліваецца ад поціскаў рукі і пацалункаў немаўлятаў.

Пантыфіку 83 гады.

Апошнія навіны