BE RU EN

Шуневіч пакінуў пасаду кіраўніка Назіральнай рады менскага «Дынама»

  • 14.09.2020, 18:09

Гэтую пасаду экс-кіраўнік МУС займаў з 2014 года.

Ігар Шуневіч пакінуў пасаду старшыні Назіральнай рады хакейнага клуба «Дынама-Менск», які займаў з 15 траўня 2014 года, паводле пастановы старшыні цэнтральнага савета аднайменнага фізкультурна-спартыўнага таварыства Ігара Абярэмкі.

Таксама ягонай пастановай у склад Назіральнай рады ўвайшоў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, а завочнае галасаванне аб абранні новага старшыні гэтай рады прызначанае на 15 верасня 2020 года, паведамляе клубная прэс-служба.

Апошнія навіны