BE RU EN

Прэзідэнтка Эстоніі - беларускім уладам: Гаага ўжо не далёка

  • 14.09.2020, 16:37

Керсці Кальюлайд папярэдзіла афіцыйны Менск.

Прэзідэнтка Эстоніі Керсці Кальюлайд папярэдзіла беларускія ўлады, якія выкарыстоўваць гвалт для здушэння мірных пратэстаў апазіцыі, пра тое, што яны могуць быць прыцягнутыя да адказнасці ў Міжнародным крымінальным судзе, паведамляе rus.err.ee.

"Вельмі важна, каб асобы, якія прымаюць пастановы ў Менску, разумелі, што Гаага ў напраўду знаходзіцца не так ужо далёка", - заявіла Кальюлайд, сказаўшы, што вінаватыя ў гвалце супраць беларускай апазіцыі павінны быць як мага хутчэй пакараныя.

У Гаазе знаходзіцца Міжнародны крымінальны суд, які адказвае за прыцягненне да адказнасці вінаватых у генацыдзе, злачынствах супраць чалавечнасці і вайсковую агрэсію.

Кальюлайд падкрэсліла ролю краін Балтыі і Польшчы ва ўзняцці пытання аб Беларусі ў Еўрапейскім звязе, але адзначыла, што лёс Беларусі павінен вызначаць яе народ.

"Беларускі народ павінен справіцца з гэтым сам. Умяшанне звонку немагчымае і немэтазгоднае. І гэта тычыцца як Усходу, так і Захаду", - сказала прэзідэнтка Эстоніі.

Апошнія навіны