BE RU EN

Усе міліцыянты трапляюць пад артыкул 357 КК РБ

  • Зміцер Бандарэнка
  • 13.09.2020, 13:59

Права і абавязак супраціўляцца тыраніі ў беларусаў ёсць.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка ў праграме сайта Charter97.org Studio Х97 заявіў наступнае:

– Усе міліцыянты Беларусі могуць праходзіць паводле аднаго артыкула. 357 артыкул КК – «незаконнае ўтрыманне ўлады неканстытуцыйнымі метадамі, што вынікавала смерць людзей». Гэта значыць, яны ўсе трапляюць. Лукашэнка нелегітымны прэзідэнт. У адрозненне ад таго ж Віктара Януковіча, які спрабаваў стаць дыктатарам, але быў законна абраным, яны выконваюць загады незаконнага кіраўніка. Трэба пра гэта думаць.

Я думаю, што ў беларускай рэвалюцыі, як і ў шэрагу іншых краінаў, можа быць спалучэнне метадаў негвалтоўнага і гвалтоўнага супраціву. Але ў гэтым вінаватыя самі ўлады, таму што калі лідары апазіцыі свядома выбралі шлях негвалтоўнага супраціву, то людзі ў рэгіёнах, у раёнах будуць проста абараняць свае жыцці, сваю маёмасць, сваю чалавечую годнасць любымі метадамі.

Мы памятаем, што, напрыклад, у Дэкларацыі аб незалежнасці ЗША, амерыканскай Канстытуцыі, у другой папраўцы ёсць правіла, што народ не проста можа супраціўляцца тырану, а абавязаны супраціўляцца тыраніі ў Амерыцы з дапамогай зброі. Таму пры ўсіх выдатках наяўнасці зброі ў насельніцтва амерыканцы не адмовіліся ад другой папраўкі да Канстытуцыі.

У нас няма права на нашэнне зброі, але права і абавязак супраціўляцца тыраніі і замежнаму ўмяшанню ў беларусаў ёсць.

Як казалі нашы лідары, Статкевіч, Севярынец, Ціханоўскі, толькі доўгія масавыя пратэсты і страйкі прывядуць нас да мэты. Хацелася б, каб гэты перыяд быў карацейшым, каб адбываўся хутчэй, але будзе роўна столькі, колькі неабходна.

Поўнае відэа праграмы можна паглядзець тут.

Апошнія навіны