BE RU EN

На плошчы Перамогі віжы справакавалі ДТЗ

  • 1.09.2020, 12:43

Мікрааўтобус без рэгістрацыйных знакаў рэзнуўся ў Audi.

Мікрааўтобус рэзнуўся ў Audi на плошчы Перамогі ў Менску. Фота і відэа наступстваў аварыі з'явіліся ў Telegram-канале NEXTA Live.

Здарэнне адбылося 1 верасня. Як відаць на фота, Volkswagen без нумароў рэзнуўся ў спадарожную Audi. Акрамя супрацоўніка ДАІ, на месцы аварыі прысутнічае міліцыянт у балаклаве. Мяркуючы з усяго, ён і знаходзіўся за стырном мікрааўтобуса.

Апошнія навіны