BE RU EN

У Берасці ветэран-афганец на знак пратэсту супраць фальсіфікацый кінуў свае медалі членам выбаркама

  • 9.08.2020, 16:05

Яго не пусцілі назіраць за выбарамі.

Ветэран афганскай вайны Аляксандр Сахарук, узнагароджаны медалём «За адвагу», кінуў cвае медалі да ног выбаркаму.

Ён гэта зрабіў на знак пратэсту, бо яго не пусцілі назіраць за выбарамі, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Не дапусцілі да назірання за выбарамі, як ні прасіў, у іх свае «кішэнныя» назіральнікі з настаўнікаў, былых і цяперашніх. Я тут на прыступках правёў тры дні. Я маю ўсё ж маральнае права, я зарабіў яго. Звярнуўся да Ніны Каляды. На што яна адказала: пакіньце памяшканне.

Са слоў Аляксандра Сахарука, пасля гэтага жэсту ён пазбаўлены акрэдытацыі і цяпер запісвае прагаласаваўшых з вуліцы, седзячы на табурэце, які прынёс з дому.

Апошнія навіны