BE RU EN

Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах прэзідэнта: падтрымаць яе прыйшлі сотні чалавек

  • 9.08.2020, 15:16

Кандыдатку ў прэзідэнты сустракалі гучнымі воплескамі.

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах прэзідэнта Беларусі. Каля школы ў мікрараёне Усход, дзе галасавала Ціханоўская, сабраліся людзі, што сустрэлі яе гучнымі воплескамі, паведамляе tut.by.

Блізу 200 чалавек сустрэлі яе крыкамі «Света» і «Малайчына!».

Пасля галасавання Ціханоўская паспрабавала выйсці на прыступкі школы, але натоўп журналістаў зладзіла калапс на выхадзе. На вуліцы кандыдатку людзі сустрэлі гучнымі воплескамі і крыкамі «Света». Падтрымаць паплечніцу прыехала і Марыя Калеснікава.

Апошнія навіны