BE RU EN

«Ніколі такога не бачыў»: сотні чалавек стаяць ля ўчастка на вуліцы Усходняй у Менску

  • 9.08.2020, 14:58

Беларусы адказалі «баршчаварцы».

Сотні чалавек стаяць ля ўчастка на вуліцы Усходняй у Менску. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў журналіст Віталь Цыганкоў.

«Ніколі такога ў жыцці не бачыў.

13.30, вуліца Усходняя ў сталіцы. Чарга на выбарчы ўчастак чалавек 200.

Адгадайце, за каго галасуюць гэтыя людзі?»

Ярмошына «намалявала» 41,7% прыходу на датэрміновым галасаванні пры пустых участках.

Паглядзіце, якія велізарныя чэргі цяпер выстройваюцца да выбарчых участкаў у Беларусі.

Гэта - найлепшае сведчанне таго, што на выбарах ужо дапушчаныя маштабныя фальсіфікацыі.

Апошнія навіны