BE RU EN

Мэр Варшавы: Мы падтрымліваем беларусаў у гэты важны момант

  • 9.08.2020, 13:40

Cамы вядомы будынак сталіцы Польшчы – Палац культуры і навукі – падсвятляць у бел-чырвона-белыя колеры.

Мэр Варшавы і экс-кандыдат у прэзідэнты Польшчы Рафал Тшаскоўскі падтрымаў беларусаў, якія патрабуюць свабодных выбараў.

«Беларусь выбірае, а Варшава заклікае да дэмакратычнага і законнага выбарчага працэсу. Мы падтрымліваем беларускі народ у гэты важны момант, таму сёння мы падсвятляем Палац культуры і навукі ў колеры Беларусі.

Жыве Беларусь!» – напісаў палітык у сябе ў Твітэры на беларускай і польскай мовах.

Апошнія навіны