BE RU EN

Каля амбасады Беларусі ў Кіеве ўзнікла чарга на галасаванне

  • 9.08.2020, 13:24

Чарга ўтварылася яшчэ да адкрыцця ўчастка.

Каля амбасады Беларусі ў Кіеве з раніцы ўтварылася чарга з ахвотных прагаласаваць на выбарах прэзідэнта. Адкрыцця ўчастка чакалі блізу 30 чалавек.

Пра гэта паведамляе tut.by. Адзначаецца, што для беларусаў, якія жывуць за мяжой, адкрыты 44 выбарчыя ўчасткі. Афіцыйна за межамі Беларусі зафіксавана 5319 выбарнікаў. На базе амбасадаў і консульстваў створаныя 44 выбарчыя камісіі.

Апошнія навіны