BE RU EN

ЗША звярнуліся да Расеі праз Крым

  • 9.08.2020, 12:31

Заява звязаная з Міжнародным днём карэнных народаў свету.

ЗША чарговы раз заклікалі Расею спыніць парушэнне правоў крымскіх татараў у акупаваным Крыме і аддаць паўвостраў Украіне.

Такую заяву зрабілі ў амбасадзе ЗША ва Украіне, паведамляе nv.ua.

У амбасадзе нагадалі, што Крым з'яўляецца суверэннай украінскай тэрыторыяй.

«У Міжнародны дзень карэнных народаў свету мы заклікаем Расею спыніць жорсткія парушэнні правоў крымскіх татараў і пакінуць суверэнную ўкраінскую тэрыторыю», – заявілі ў дыпламатычным прадстаўніцтве.

Апошнія навіны