BE RU EN

Беларусы замежжа стаяць у чэргах, каб прагаласаваць на выбарах

  • 9.08.2020, 10:55

Фотафакт.

44 выбарчыя ўчасткі адкрытыя ў 36 дзяржавах для беларусаў, якія жывуць за мяжой. Ужо з раніцы да многіх з іх сталі чэргі, паведамляе tut.by.

Афіцыйна за межамі Беларусі зафіксавана 5319 выбарнікаў. На базе амбасадаў і консульстваў створаны 44 выбарчыя камісіі.

Больш за ўсё ўчасткаў на тэрыторыі Польшчы і Расеі – тры ў кожнай краіне. У Польшчы аддаць свой голас можна ў Варшаве, Беластоку і Бяла-Падлясцы. У Расеі ўчасткі арганізаваныя ў Маскве, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу. Два ўчасткі створаныя ў ЗША, Нямеччыне, Турцыі і Латвіі.

Чарга ля беларускай амбасады ў Варшаве.

У Кіеве да пачатку працы ўчастка ў чарзе стаялі не менш за 30 чалавек.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

У расейскай сталіцы таксама чарга з ахвотных прагаласаваць беларусаў.

ФОТА: TUT.BY

Такая карціна ў Санкт-Пецярбургу.

Апошнія навіны