BE RU EN

Аліса Сыракваш: Усё атрымаецца, рэвалюцыя ўжо пачалася

  • 9.08.2020, 10:50

Адна з арганізатарак акцыяў салідарнасці звярнулася да суайчыннікаў.

Адна з арганізатарак акцый салідарнасці з Беларуссю ў Францыі Аліса Сыракваш звярнулася да суайчыннікаў:

«Любыя мае беларусы!

Ведайце: усё атрымаецца!

Рэвалюцыя ўжо пачалася. Яна ідзе ўжо два месяцы. Яна ўжо адбылася ў вашай свядомасці і ўжо перамагла! Людзі змяніліся, сталі салідарныя, адважныя, вальнейшыя ўжо цяпер!

Сёння і ў наступныя дні будзе адбывацца многае, але я ведаю, што гэтыя перамены ўжо не спыніць! Вы заслугоўваеце свабоды, шчаслівай краіны, дэмакратычнай улады і яе павагі!

Я абдымаю кожнага з вас, светлыя мае, і буду змагацца тут, усімі магчымымі і немагчымымі спосабамі!

Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны