BE RU EN

Жыхары Менска паведамляюць пра праблемы з Telegram, VPN і іншымі сэрвісамі

  • 9.08.2020, 10:08

«Прусак» у паніцы.

Сёння, пасля восьмай раніцы 9 жніўня, карыстальнікі з Менска сталі паведамляць пра праблемы з некаторымі сэрвісамі, піша tut.by.

Вось што паведамляюць чытачы партала: «Вельмі павольна грузяцца файлы ў Telegram без проксі-сэрвісу», «Вельмі павольна загружаецца YоuTube», «адвальваюцца Google-сэрвісы», «Не адкрываецца сайт Віктара Бабарыкі», «У офісе лёг шыфраваны трафік на рэсурсы за межамі РБ. Унутраныя сайты РБ яшчэ працуюць, мэсэнджары таксама».

У Telegram-чаце менчукам паведамляюць пра праблемы з VPN-сэрвісамі, сярод іншага з TunnelBear (нагадаем, што напярэдадні гэты сэрвіс падарыў беларусам 10 Гб бясплатных звестак). А таксама з сэрвісам 1.1.1.1. З Tor і VPN у браўзэры Opera пакуль праблемаў няма і працуе ананімайзар Psiphon Pro.

І на форуме гульні World of Tanks паведамляюць пра праблемы з сэрверам.

Апошнія навіны