BE RU EN

Колькі бацькам у рэгіёнах будзе каштаваць сабраць дзіця ў школу?

  • 8.08.2020, 20:05

Сумы ўражваюць.

Блізу 12 тысяч дзяцей Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе пойдуць у першы клас. Намесніца начальніка галоўнай управы гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова назвала прыблізныя сумы на зборы першакласнікаў у школу. У сямейным бюджэце цяпер гэта самыя важныя артыкулы выдаткаў, піша mogilev.online.

Колькі ж каштавацьмуць зборы ў першы клас сярэднестатыстычнай магілёўскай сям'і, калі засяродзіцца на самым неабходным?

Са слоў Веранікі Цітовай, прыблізны кошт камплектаў адзення справовага стылю для малодшых класаў для хлопчыкаў 180-300 рублёў, для дзяўчатак - 230-350 руб. А кошт аптымальнага набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад для навучэнцаў малодшых класаў - ад 45 да 90 рублёў. Для старэйшых класаў набор канцылярскіх прылад - прыкладна ад 50 да 105 рублёў. Камплект адзення для старэйшых класаў: для хлопчыкаў - ад 200 да 350 рублёў, для дзяўчатак - ад 240 да 370.

Апошнія навіны