BE RU EN

Расейскае Мінфінансаў пралічылася на 200%

  • 8.08.2020, 16:16

У бюджэце РФ страцілі 100 мільярдаў нафтагазавых рублёў.

Мінфінан аў Расеі пачало дапускаць «дзіўныя» і дрэнна вытлумачальныя памылкі ў звестках аб нафтагазавых даходах бюджэту, піша finanz.ru на агляд аналітыкаў «Райффайзенбанка».

Мінфін штомесяц ацэньвае не толькі фактычны ўзровень паступленняў, але і базавы - умоўную суму, якую бюджэт сабраў бы, калі б нафта каштавала 42,4 даляра за барэль (кошт бюджэтнага правіла).

Калі даходы большыя за гэтую планку, грошы накіроўваюцца на скупку валюты для папаўнення ФНБ. Калі ж меншыя - Мінфін РФ прадае даляры, еўра і фунты з фонду для падтрымання рубля і напаўнення бюджэту.

Міністэрства друкуе свой прагноз будучых нафтагазавых даходаў у першы тыдзень кожнага месяца. А затым карэктуе яго паводле фактычна паступлення грошай. У выніку вызначаецца, колькі валюты дзяржава прадасць або набудзе на рынку.

З траўня 2020 года - першага месяца ўгоды ОРЕС+ - аб'ём такіх карэкціровак пачаў імкліва расці.

За апошнія два гады, што дзейнічае бюджэтнае правіла, Мінфінансаў звычайна «памылялася» на 5-7%, у адзінкавых выпадках памылка дасягала 20%. Але ў траўні-2020 Мінфінансаў «пралічылася» на 31%, у чэрвені - на 53%, а ў ліпені - на 194%, гэта значыць, амаль утрая. Першапачаткова міністэрства прагназавала недаатрыманне 47,8 млрд рублёў. Але па факце недаатрыманыя прыбыткі сталіся на 92,7 млрд рублёў большымі.

Маштаб карэкціроўкі Мінфіна РФ «беспрэцэдэнтны» і цяжка вытлумачальны, адзначае аналітык «Райффайзенбанка» Станіслаў Мурашоў.

Памылкі здараліся і раней, у тым ліку двухзначныя, але яны заўсёды мелі розны накірунак: калі ў адзін месяц Мінфінансаў недаацэньвала даходы, то ў другой - пераацэньвала. І агульная адзнака была збалансаванай.

«Але ў апошнія тры месяцы фактычныя паступленні нафтагазавых даходаў сістэматычна выяўляюцца меншымі за папярэднія ацэнкі Мінфіна, прычым памылка расце», - канстатуе Мурашоў.

«Магчыма, эфектыўныя кошты газу і нафтапрадуктаў (як і аб'ём здабычы/экспарту фізічных аб'ёмаў гэтых тавараў) нават у Мінфін паступаюць з затрымкай і/або моцна ўдакладняюцца з часам», - мяркуе ён, дадаючы, што гэта не тлумачыць гэткай маштабнай апошняй карэкціроўкі.

«Яшчэ адной прычынай могуць выступаць асаблівасці бюджэтнага ўліку паступіўшых сродкаў: магчыма, частка аплатаў, якія павінны былі быць улічаныя ў гэтым месяцы, былі фармальна залічаныя ў наступны месяц. Праз гэта маглі паўстаць разыходжанні формулы і фактычных паступленняў», - адзначае экспэрт.

Поўныя звесткі Мінфіну аб бюджэце пакуль даступныя за першую палову года. Паводле статыстыкі, у чэрвені зборы сыравінных падаткаў абрынуліся ўтрая - 224,3 млрд рублёў супраць 701 млрд у той жа месяц год таму.

Апошнія навіны