BE RU EN

«У паветры пах свабоды, пах перамогі»

  • 8.08.2020, 15:31

Настае самы важны дзень.

Аб эмоцыях напярэдадні 9 жніўня тэлеграм-каналу «Баста!» распавёў чытач.

«Заўтра настане дзень Х. Падзеі апошніх дзён паказалі, што ў краіне выйдзе мільён беларусаў! Усе гэтыя месяцы мы адчувалі згуртаванасць і сілу нашых людзей, - піша чытач. - Мітынгі, вела- і аўтапрабегі, Флэшмоб салідарнасці, улёткі і надпісы па ўсёй Беларусі - краіна прачнулася і дарогі назад няма. У мяне захоплівае дух ад таго, што 26-гадовы тэрор спыніцца. Пасля чвэрці стагоддзя рабства так нязвыкла адчуваць у паветры пах свабоды, пах перамогі. Жыве Беларусь! Перамога за намі!».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны