BE RU EN

«Да свабоды застаўся адзін крок»

  • 8.08.2020, 12:04

Літаральна праз тыдзень мы будзем жыць у прынцыпова новай краіне.

Тэлеграм-канал «Баста!» апублікаваў ліст чытача пра сітуацыю ў краіне за дзень да прэзідэнцкіх выбараў:

«Хлопцы, калі хто не зразумеў, то літаральна праз тыдзень мы будзем жыць у прынцыпова новай краіне, дзе не будзе Лукашэнкі са сваімі тупымі дэкрэтамі, не будзе вялізнага статку прыкарытнікаў, якія аб'ядаюць народ, і не будзе загнанай пад плінтус эканомікі, – піша чытач. – Гэтая краіна ўжо ў нашых руках і ўжо няма такой сілы, якая здольная ў нас яе забраць.

Толькі разам, усёй краінай, згуртавана мы ўтрымаем яе ў сябе і не аддадзім. Да свабоды застаўся адзін крок і муры рухнуць!».

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны