BE RU EN

Эрдаган адмовіўся ад сваёй ініцыятывы ў спрэчцы з Грэцыяй

  • 7.08.2020, 17:05

Турцыя аднаўляе свідравальныя працы ва Усходнім Міжземнамор'і.

Свідравальнае судна Барбарос Хайрэцін аднавіла геолага-выведачнае свідраванне ў Міжземным моры. Пра гэта ў пятніцу, 7 жніўня, паведаміў прэзідэнт Турцыі Раджэб Эрдаган у Стамбуле, піша korrespondent.net.

«Мы зноў прыступілі да геолага-выведачнага свідравання ва Усходнім Міжземнамор'і. Мы зноў адправілі Барбарос Хайрэцін выконваць пастаўленую задачу», - сказаў ён.

Эрдаган у канцы ліпеня прапанаваў прыпыніць геолага-выведачныя працы ў Міжземным моры для абмеркавання з Грэцыяй канфлікту вакол выспы Кастэларыза.

Турцыя збіралася накіраваць даследчае судна Oruc Reis і два дапаможныя судны для геалагічнай выведкі ў водах на поўдзень ад грэцкіх выспаў Родас, Карпатас і Кастэларыза.

Гэта ўзмацніла напружанасць у дачыненнях з суседняй Грэцыяй і выклікала крытыку з боку ЗША, Францыі і іншых еўрапейскіх краін.

Апошнія навіны