BE RU EN

Анджэй Пачобут - дыджэям свабоды: Дзякуй, хлопцы!

  • Анджей Почобут
  • 7.08.2020, 16:06

Тыя, у каго ёсць вочы, гэта ўбачылі, тыя, у каго ёсць вушы, гэта пачулі.

Дзякуй, хлопцы! За тое, што выразна ўсім прадэманстравалі: чалавек - не вінцік! Не абавязкова трансляваць чужую волю, не абавязкова быць бязвольным інструментам у руках улады.

І тыя, у каго ёсць вочы, гэта ўбачылі, і тыя, у каго ёсць вушы, гэта пачулі.

Словы: «А што я магу?» «Ад мяне нічога не залежыць?» чуюцца часта. Вельмі часта. Дык вось, усё залежыць ад нас. Аўтарытарны рэжым падае тады, калі звычайныя раней паслухмяныя яго часткі і шрубкі раптам адмаўляюцца падпарадкавацца. Так як гэта здарылася на праўладным канцэрце ў Менску.

Анджэй Пачобут, Facebook

Апошнія навіны