BE RU EN

Францыя, Нямеччына і Польшча заклікалі Менск «паважаць волю беларускага народа»

  • 7.08.2020, 14:25

Міністэрствы замежных справаў трох краінаў выступілі з супольнай заявай.

Міністэрствы замежных справаў трох краінаў – Нямеччыны, Францыі і Польшчы – заявілі пра свой непакой аб будучых выбарах прэзідэнта Беларусі і заклікалі Менск правесці іх сумленна. Супольная заява апублікаваная на сайце нямецкага МЗС.

«Мы з вялікай заклапочанасцю назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі. ...> Мы настойліва заклікаем беларускія ўлады правесці выбары свабодна і справядліва, у тым ліку забяспечыць незалежны маніторынг з боку мясцовых назіральнікаў», – гаворыцца ў заяве.

Краіны заклікалі ўлады Беларусі вызваліць «усіх зняволеных, затрыманых на палітычныя матывы», адмовіцца ад гвалту супраць «правоў чалавека, у тым ліку грамадзянскіх і палітычных свабодаў, і паважаць волю беларускага народа».

Апошнія навіны