BE RU EN

Выпадкаў каранавірусу ў Беларусі становіцца больш?

  • 7.08.2020, 12:46

Будзьце асцярожныя.

Беларусы сталі заўважаць, што колькасць выпадкаў Covid-19 у краіне зноў расце, паведамляе Charter97.org. Пра гэта пішуць карыстальнікі «Твітэру».

«Пацыентаў з Covid-19 нібыта зноў становіцца больш. Будзьце асцярожныя» - піша менская лекарка Дар'я Чэхава, вядомая ў «Твітэры» пад мянушкай Плоткіна. А так камэнтуюць беларусы ў адказах:

«Да нас днямі прыязджала інфекцыяністка і таксама заўважыла, што пайшло на павелічэнне».

«Чуў, што «чацвёрку» зноў закрываюць у сувязі з ростам пнэўманій».

«Быў кароткі перыяд, калі колькасць пацыентаў сапраўды зменшылася - праўда, я мяркую, што там былі нюансы з дыягностыкай, бо не можа ў чалавека з клінікай ВРВІ і двухбаковай пнэўманіяй быць адмоўны вынік. Але цяпер усё адно розніца адчуваецца».

Апошнія навіны