BE RU EN

Андрэй Курэйчык: Беларусы перамагаюць ва ўлады 7-1

  • 7.08.2020, 9:38

Дэмарш музыкаў балюча ўдарыў па «таракану».

Усё больш вядомых музыкаў адмаўляюцца ўдзельнічаць у канцэртах Сашы-таракана 8 жніўня.

Так, хэдлайнер Tyga таксама адмовіўся выступаць на праўладным канцэрце.

Вядомы беларускі рэжысёр Андрэй Курэйчык адрэагаваў ў «Фэйсбуку» на дэмарш музыкаў. Беларусы ў гэтай бітве вядуць з лікам 7-1, адзначае рэжысёр:

«Лукашэнка скасаваў пікет Ціханоўскі на Бангалор. Ціханоўская і беларусы скасавалі 7 агіт-канцэртаў зорак за Лукашэнку. Лік 7-1».

Апошнія навіны