BE RU EN

У Варшаве і Беластоку пройдуць мітынгі салідарнасці з Беларуссю

  • 7.08.2020, 10:32

Мітынгі пройдуць у пятніцу, 7 жніўня а 19:00.

У Варшаве і Беластоку 7 жніўня пройдуць мітынгі салідарнасці з Беларуссю.

«Мы хочам выказаць салідарнасць з грамадзянамі Беларусі ў іх барацьбе за правы чалавека і дэмакратыю.

Далучайцеся да нас!

Што адбываецца ў Беларусі?

Прэзідэнцкія выбары ў Рэспубліцы Беларусь адбудуцца 9 жніўня. Аднак гэтыя выбары не будуць сумленнымі, паколькі найбольш папулярныя канкурэнты Аляксандра Лукашэнкі адхілены ад удзелу ў выбарах. Віктар Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі былі зняволеныя, а Валер Цапкала быў вымушаны пакінуць краіну.

Каб абараніць справу, якую пачаў Сяргей Ціханоўскі, яго жонка Святлана Ціханоўскі зарэгістравалася кандыдатам у прэзідэнты, а да яе штабу далучыліся Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава. Тысячы людзей прыходзяць на перадвыбарчыя мітынгі нават у невялікіх гарадах.

Падтрымаем грамадзян Беларусі!

Мы запрашаем усіх людзей добрай волі, незалежна ад іх палітычных перакананняў, браць удзел у мітынгу. Не будзем абыякавымі! Давайце падтрымаем нашых суседзяў у барацьбе за годнасць і дэмакратыю.

Сустрэнемся а 19:00 у гэтую пятніцу (7 жніўня), напярэдадні выбараў, перад Пасольствам Рэспублікі Беларусь паводле адраса вул. Wiertnicza 58 у Варшаве і Консульствам Рэспублікі Беларусь па вул. Elektryczna 9 у Беластоку.

Падчас мітынгаў мы паслухаем беларускіх і польскіх актывістаў і разам заспяваем песню «Муры рухнуць», якая, як і ў Польшчы, таксама і ў Беларусі, стала баладай, якая аб’яднала супольнасць людзей, якія наважылі змагацца за сваю свабоду», - гаворыцца ў заяве арганізатараў.

Апошнія навіны