BE RU EN

Супрацоўнікі прэс-службы хакейнага «Дынама» адмовіліся галасаваць датэрмінова і звольніліся

  • 6.08.2020, 17:34

На знак пратэсту сышлі два мэнэджары.

Прэс-службу менскага «Дынама» прымушаюць галасаваць за Лукашэнку, паведамляе «Трибуна» са спасылкай на «ТрэшХоккей».

У клубе папрасілі прымусіць хакеістаў пайсці і датэрмінова прагаласаваць за Лукашэнку. Акрамя таго, прапанавалі зняць ролік на галоўным тэлеканале са схаванай агітацыяй за яго. Супрацоўнікі прэс-службы адмовіліся выконваць такое распараджэнне кіраўніцтва і напісалі заявы на ўласнае жаданне.

Заявы на стол паклалі Раман Стронгін - начальнік управы маркетынгу, а таксама Раман Шаўцоў - прэс-аташэ клуба.

Апошнія навіны