BE RU EN

Мэр Вільні - беларусам: Мы ўвесь час былі на баку свабоды

  • 6.08.2020, 11:57

Літоўскі і беларускія народы аб'ядноўваюць 800 гадоў супольнай гісторыі.

Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус звярнуўся да беларусаў напярэдадні важных для краіны падзей:

- Літоўскі і беларускія народы аб'ядноўваюць 800 гадоў супольнай гісторыі. Мы ўвесь час былі на баку свабоды, справядлівасці і вяршэнства права. Усім вядома, што ў Беларусі неўзабаве адбудуцца выбары. Я жадаю і заклікаю беларускі народ зрабіць свой выбар. Выбар, які верне нас на гэты шлях, дзе мы разам будзем на баку справядлівасці, вяршэнства правы і свабоды. Таксама заклікаю ўсіх грамадзян Літвы не забываць, што беларусы прагнуць свабоды і ім патрэбна нашая падтрымка. Мы можам быць разам на баку праўды.

Апошнія навіны