BE RU EN

Нямецкія эколагі праз суд аспрэчаць дазвол на «Паўночны струмень - 2»

  • 5.08.2020, 18:52

Раней ЗША паабяцалі спыніць будаўніцтва расейскага газаправода.

Нямецкая экалагічная арганізацыя Deutsche Umwelthilfe ў Вышэйшым адміністрацыйным судзе Грайфсвальда запатрабавала перагледзець дазвол на эксплуатацыю газаправода «Паўночны струмень – 2».

Аб пададзеным пазове эколагі паведамілі ў прэс-рэлізе, піша ria.ru.

«DUH патрабуе гэтым пазовам ад адказнай Управы горнага нагляду Штральзунда ўлічыць новыя навуковыя звесткі аб некантраляваным выдзяленні метану і праверыць выцек пры здабычы, транспартаванні і перапрацоўцы прыроднага газу», - растлумачылі ў арганізацыі.

Апошнія навіны