BE RU EN

Аналітык: Беларусы вельмі відавочна дэманструюць, што ім надакучыла цяперашняя ўлада

  • 5.08.2020, 18:20

Пачуццё справядлівасці і годнасці беларусаў было глыбока закранутае дзеяннямі ўладаў.

Аналітык з Цэнтра ўсходніх даследаванняў імя Марэка Карпа Войцэх Каноньчук пракаментаваў «Радыё Польшча» прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

- Сёлета сітуацыя прынцыпова іншая, бо змянілася беларускае грамадства. Беларусы вельмі відавочна дэманструюць, што ім надакучыла цяперашняя ўлада, што іх пачуццё справядлівасці і годнасці было глыбока закранутае дзеяннямі ўладаў. Гэта і фактычныя антыдзеянні, звязаныя з каранавірусам, і падарваная эканамічная бяспека краіны. На гэты момант няма ніводнага з слупоў, на якія заўсёды абапіралася ўлада Лукашэнкі: гарантыі сацыяльнай бяспекі, годная праца і заробкі.

Беларусы сталі бяднейшымі, але не праз эканамічныя наступствы эпідэміі каранавіруса, а крыху раней. Каранавірус толькі пагоршыў існы крызіс і, як і ў выпадку іншых краін, гэта яшчэ не апошні «акорд» гэтага крызісу.

Апошнія навіны