BE RU EN

Новы сайт Байдэна выкарыстоўвае найлепшыя ідэі былых канкурэнтаў

  • 5.08.2020, 16:24

У кандыдата ў прэзідэнты ЗША хочуць паказаць, што ён унікальна здольны пераадольваць рознагалоссі.

Навігацыя на новым сайце патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна вельмі падобная на сайт сенатаркі Камалы Харыс. Раздзел відэа ўзялі з сайта сенатаркі Элізабэт Уорэн. Бягучы радок з ахвяраваннямі падобны на сайт кампаніі былога мэра Нью-Ёрка Майка Блумберга, піша «Зеркало недели. Украина» са спасылкай на Washington Post.

З вэб-сайта сенатара Бэрні Сандэрса каманда Байдэна адаптавала функцыю, якая дазваляе прыхільнікам набываць тавары проста з хатняй старонкі.

Прадстаўнікі кампаніі Байдэна заявілі, што хочуць выкарыстоўваць найлепшыя ідэі ўсіх сваіх былых канкурэнтаў як дэманстрацыю лічбавага адзінства, якое пераклікаецца з асноўным пасланнем іх кампаніі, што Байдэн унікальна здольны пераадольваць рознагалоссі.

Апошнія навіны