BE RU EN

Вялікая Брытанія нагадала беларускім уладам аб дэмакратычных свабодах

  • 5.08.2020, 15:05

Пазіцыя Лондана была даведзеная да беларускага амбасадара.

Беларусь павінна падтрымліваць дэмакратычныя свабоды, заявіла намесніца дзяржсакратара Вялікай Брытаніі, міністр у пытаннях еўрапейскага суседства і справах Амерыкі Уэндзі Мортан на сустрэчы з паслом Беларусі Сяргеем Алейнікам перад заканчэннем ягонай дыпламатычнай місіі, паведамляе «Інтэрфакс».

«Падчас сустрэчы міністр Мортан падзякавала спадару амбасадару за сем гадоў беларуска-брытанскага супрацоўніцтва і выказала занепакоенасць з нагоды абыходжання з кандыдатамі, грамадзянскай супольнасцю і СМІ напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў», - гаворыцца ў паведамленні амбасады Вялікай Брытаніі ў Беларусі.

У дыпмісіі падкрэслілі, што Мортан чарговым разам абазначыла пазіцыю Вялікай Брытаніі аб тым, што Беларусь павінна падтрымліваць дэмакратычныя свабоды.

У пачатку чэрвеня ЗША, ЕЗ і Вялікая Брытанія заклікалі Менск забяспечыць правядзенне мірных і свабодных выбараў прэзідэнта Беларусі.

Апошнія навіны