BE RU EN

Жыхар Салігорска: Мы будзем выходзіць зноў і зноў, пакуль не адваюем свабоду

  • 5.08.2020, 13:24

Дзевятага, дзесятага, адзінаццатага...

Тэлеграм-канал "Баста!" апублікаваў ліст жыхара Салігорска:

"Учора я як ніколі адчуў нашу сілу, - піша чытач з Салігорска. - Мы паказалі луке і яго паслугачам, што нясем для іх рэальную небяспеку, і яны не на жарт спалохаліся. У стане панічнага страху яны сарвалі пікет Святланы Ціханоўскай у нашым горадзе.

І важна, што мы больш не баімся. Мы стаім плячом да пляча за нашу будучыню, за будучыню нашых дзяцей. 26 гадоў мы трывалі, трэсліся за нашы жабрацкія заробкі, каб пракарміць нашы сем'і, і нарэшце сталі бачыць: нашы мужчыны працуюць замяжой, дзеці шукаюць усялякія магчымасці, каб з'ехаць з гэтага пекла. Я зразумеў учора, што дзякуючы нашай згуртаванасці, смеласці і адвазе мы можам усё змяніць. Дзевятага, дзесятага, адзінаццатага... Мы будзем выходзіць зноў і зноў, пакуль не адваюем тое, што ў нас адабралі: свабоду".

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..

Апошнія навіны