BE RU EN

Прадусар «Левіяфана»: Сітуацыя ў Беларусі не толькі ўнікальная сама па сабе, але і абсалютна кінематаграфічная

  • 5.08.2020, 11:03

Вядомы ва ўсім свеце расейскі кінапрадусара выказаўся пра беларускія выбары.

- Пішу я тут выключна пра кіно, часам пра кнігі, фатаграфіі і зусім рэдка пра тэатр. І ніколі пра палітыку, - напісаў у Instagram Аляксандр Раднянскі, піша gazetaby.com. - Гэты допіс тычыцца палітыкі толькі часткова, ён таксама пра кіно. Але дзеянне якога разгортваецца ў рэчаіснасці... Гаворка ідзе пра перадвыбарную гонку ў Беларусі. Сітуацыя, якая склалася ў краіне напярэдадні выбараў, не толькі ўнікальная сама па сабе, але і абсалютна кінематаграфічная.

Апошняе дзесяцігоддзе ў кіно праходзіць пад знакам гісторый пра жанчын і пераасэнсавання гендэрных роляў. Таму гісторыя прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі абсалютна рэлевантна часу.

Пасля таго, як ЦВК адмовіўся на розных падставах рэгістраваць трох кандыдатаў ад апазіцыі, два з якіх трапілі ў турму, а трэці тэрмінова ўцёк з краіны, іх штабы аб'ядналіся вакол жонкі арыштаванага самага папулярнага блогера Сяргея Ціханоўскага - Святланы.

І з таго часу мітынгі Ціханоўскай у гарадах і вёсках Беларусі збіраюць абсалютна рэкордную колькасць людзей, а яна сама разам з Веранікай Цапкалай (жонкай недапушчэнгада выбараў кандыдата) і Марыяй Калеснікавай (кіраўніцай штаба кандыдата Бабарыка) стала сімвалам апазіцыі.

Яшчэ цікавейшай гэтую сітуацыю робіць прычына, паводле якой ЦВК Беларусі зарэгістраваў Ціханоўскую.

Лукашэнка неаднаразова казаў, што жанчына не можа быць прэзідэнтам. «У нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несці гэтую ношу», а «калі яе загрузіць на жанчыну, яна перакуліцца, небарака».

Як дакладна заўважыў журналіст Зміцер Навоша: «Для Лукашэнкі жанчына - як бы сябар чалавека». І гэта першабытнае ўяўленне пра палову чалавецтва і дапамагло апазіцыі - Ціханоўскую зарэгістравалі «для смеху». І цяпер мы з вамі назіраем, як яна з «тэхнічнай кандыдаткі» ператварылася ў грозную апанентку дзейнага прэзідэнта.

Але канчаткова заваявала мяне маленькая дэталь. Зноў жа пра кіно. У Беларусі забароненая публікацыя ўсялякіх сацапытанняў аб магчымых выбарах і, каб абыйсці забарону, навінавы партал TUT.BY прыдумаў апытанне «Які фільм вы б хацелі паглядзець у нядзелю»: «Тры жанчыны» Робэрта Олтмана або «Самотны мужчына» Тома Форда?

Апошнія навіны