BE RU EN

Выбухам у порце Бейрута знішчана блізу 85% запасаў збожжа Лібана

  • 5.08.2020, 10:45

Было цалкам разбурана галоўнае збожжасховішча порта.

Выбухам, які адбыўся 4 жніўня ў порце Бейрута, былі знішчаныя элеватары, на якіх захоўвалася блізу 85% запасаў збожжа Лібана. Пра гэта піша "Гордан" са спасылкай на агенцтва Associated Press.

Агенцтва, спасылаючыся на кадры, атрыманыя з беспілотніка, паведамляе, што выбухам было цалкам разбуранае галоўнае збожжасховішча порта, якое знаходзілася ў падпарадкаванні міністэрства эканомікі і гандлю Лібана.

Міністр эканомікі краіны Рауль Нехме заявіў, што збожжа, якое захоўвалася ў порце, сапсаванае і не прыдатнае для выкарыстання.

Пры гэтым ён запэўніў, што ў Лібане дастаткова пшаніцы для задавальнення бягучых патрэб. Нехме дадаў, што Лібан павялічыць імпарт збожжа.

Апошнія навіны