BE RU EN

Надзея Астапчук: Ужо сэнсу больш няма людзям трываць. Трэба гаварыць

  • 4.08.2020, 21:19

Чэмпіёнка свету і Еўропы звярнулася да беларускіх спартоўцаў.

Чэмпіёнка свету і Еўропы Надзея Астапчук заклікала спартоўцаў гаварыць пра праблемы ў краіне, паведамляе «Белсат».

- На жаль, у нас у спорце мала людзей, хто можа мець моцны характар, хто можа гаварыць, не баючыся. На жаль, у нас шмат людзей, якія і па-за спортам таксама маўчаць і нічога не гавораць пра надзённыя праблемы. Адсюль усё і адбываецца з нашай маўклівай згоды, усе нашы праблемы і ўзнікаюць. Думаю, ужо сэнсу больш няма людзям трываць. Трэба гаварыць. Усім трэба гаварыць пра тыя праблемы, якія ў нас існуюць.

Апошнія навіны