BE RU EN

Расея не будзе накіроўваць сваіх назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь

  • 4.08.2020, 20:01

Цэнтрвыбаркам РФ не атрымліваў афіцыйнага запрашэння ад беларускіх калег.

Цэнтрвыбаркам РФ не атрымліваў афіцыйнага запрашэння ад беларускіх калег для ўдзелу ў назіранні за выбарамі прэзідэнта і прыняў рашэнне не накіроўваць у Беларусь сваіх назіральнікаў. Пра гэта ТАСС паведаміла старшыня камісіі Эла Памфілава.

- Па-першае, ЦВК Расеі не атрымлівала традыцыйнага афіцыйнага запрашэння з боку сваіх беларускіх калег, якое загадзя накіроўваецца ў адпаведнасці з наяўным двухбаковым пагадненнем аб супрацоўніцтве ад 4 чэрвеня 1998 года, - сказала Памфілава.

З яе слоў, расейскія назіральнікі, якія звычайна ўваходзяць у склад місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ, «сёлета таксама не маюць магчымасці прыбыць у Беларусь у сувязі з тым, што БДІПЧ атрымала адпаведнае афіцыйнае запрашэнне беларускага боку з вялікім спазненнем».

- Разам з тым, ЦВК РФ не ўважае магчымым накіраваць у Беларусь сваіх прадстаўнікоў і ў складзе назіральнай місіі СНД, прымаючы пад увагу, мякка кажучы, вельмі спецыфічнае стаўленне кіраўніцтва Беларусі да каранавіруснай пандэміі, - дадала Памфілава.

Яна адзначыла, што як кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі, «не мае права ставіць пад пагрозу здароўе і асабістую бяспеку сваіх калег».

Апошнія навіны