BE RU EN

У Польшчы апазіцыя амаль дагнала кіруючую партыю па папулярнасці

  • 4.08.2020, 19:29

«Права і справядлівасць» працягвае лідзіраваць, аднак «Грамадзянская кааліцыя» яе даганяе.

У Польшчы кіруючая партыя «Права і справядлівасць» працягвае лідзіраваць у апытаннях, аднак апазіцыйная «Грамадзянская кааліцыя» яе даганяе.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання IBRiS, паведамляе Onet.

Калі б парламенцкія выбары адбыліся ў найбліжэйшую нядзелю, на іх перамагла б партыя «Права і справядлівасць» з 36% падтрымкі. Другой на фінішы стала б «Грамадзянская кааліцыя» з адставаннем на 3 пункты.

Даследаванне паказала, што пасля фінальнай прэзідэнцкай бітвы, у якой сышліся Анджэй Дуда і Рафал Тшаскоўскі, захоўваецца выразная палярызацыя палітычнай сцэны. Далей у апытанні ідуць левыя з падтрымкай толькі 6%. Аналагічны вынік мае правая «Канфедэрацыя».

14% апытаных не ведалі, за каго аддалі б свой голас.

Апытанне было праведзенае па тэлефоне 29 ліпеня на выбарцы з 1100 дарослых палякаў.

Апошнія навіны