BE RU EN

У МЗС РФ назвалі спектаклем сітуацыю з затрыманнем расейцаў у Беларусі

  • 4.08.2020, 18:52

У міністэрстве паабяцалі «не даць у крыўду» затрыманых у Беларусі грамадзян РФ.

Віна затрыманых у Беларусі расейскіх грамадзян нічым не даведзеная. Пра гэта заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава ў сябе на старонцы ў Facebook.

- Што тычыцца затрыманых у Беларусі расейскіх грамадзян, віна якіх нічым не даведзеная, і таго спектакля, які вакол гэтага зладзілі, то мы іх у крыўду не дамо, і ў Менску гэта выдатна ведаюць, - напісала дыпламатка.

Апошнія навіны