BE RU EN

Літва папрасіла ў ЗША заблакаваць БелАЭС

  • 4.08.2020, 17:17

Вільня папрасіла ў Вашынгтона рэакцыі на станцыю, як у дачыненні да Nord Stream 2.

Літоўскі міністр энэргетыкі Жыгімонта Вайчунас папрасіў аб большым уцягванні ЗША ў гарантаванне бяспекі ў рэгіёне ў сувязі з тым, што Беларусь заканчвае будаўніцтва АЭС у Астраўцы ля мяжы з Літвой, паведамляе «Інтэрфакс».

Як паведамляе агенцтва BNS са спасылкай на Мінэнэрга рэспублікі, у тэлефоннай размове з сакратаром ЗША ў энэргетычных пытаннях Дэнам Бруетам літоўскі міністр падкрэсліў, што гэтая станцыя ўяўляе ядзерную і геапалітычную пагрозу Літве і ўсім рэгіёне.

«У выпадку з (праектам газаправода - заўв.) Nord Stream 2 мы бачым і вітаем актыўных і эфектыўных дзеянняў ЗША. Не меншае ўцягванне ЗША неабходнае і пытанні іншай рэгіянальнай пагрозы – БелАЭС», - заявіў Вайчунас, адзначыўшы, што запуск атамнай станцыі не варта набліжаць за кошт бяспекі.

Літва крытыкуе БелАЭC заяўляючы, што станцыя не будзе дастаткова бяспечнай і паказвае на шэраг парушэнняў правілаў бяспекі.

Апошнія навіны