BE RU EN

Мінэнэрга збіраецца ў найбліжэйшыя дні ажыццявіць фізічны пуск першага блока БелАЭС

  • 4.08.2020, 16:04

Улады спяшаюцца да дня выбараў.

Пачатак аперацый для фізічнага пуску першага энэргаблока Беларускай АЭС плануецца ў найбліжэйшыя дні, паведамляе ў сваім тэлеграм-канале прэс-служба Міністэрства энэргетыкі, піша cайт naviny.by.

«Фізічны пуск энэргаблока пачынаецца з загрузкі ядзернага паліва ў актыўную зону рэактара, - паведамілі ў структуры. - Усяго ў рэактар загрузяць 163 цеплавыдзяляльныя зборкі з наступным уключэннем галоўных цыркуляцыйных помпаў для разагрэву цепланосьбіту першага контуру рэактарнай устаноўкі да праектных параметраў».

«Пасля гэтага ажыццяўляецца вывад рэактара на мінімальны кантраляваны ўзровень (пачатак ланцуговай рэакцыі) з правядзеннем неабходных выпрабаванняў і паступовым павышэннем узроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі», - гаворыцца ў паведамленні.

Беларуская АЭС узводзіцца паблізу Астраўца (Гарадзенская вобласць) за кошт крэдыту Расеі паводле тыпавога расейскага праекта ВВЭР-1200.

Міжнародная грамадскасць паказвае на парушэнні правілаў бяспекі падчас будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Апошнія навіны