BE RU EN

Культавы раман «1984» выйшаў на беларускай мове

  • 4.08.2020, 11:09

Кнігу выпусціла выдавецтва «Янушкевіч».

Упершыню гэты раман выйшаў на роднай мове яшчэ ў 1992 годзе ў перакладзе Сяргея Шупы. Для новага выдання перакладчык удасканаліў гэты тэкст, піша tut.by.

Раман Джорджа Оруэла выгадаваў цэлае пакаленне чытачоў і стаў класікай жанру антыўтопіі.

- Менавіта Оруэл расплюшчыў нам вочы на дзяржаўны тэрор, на яго прыроду і сутнасць, - распавядала культуролаг Юлія Чарняўская. - Оруэл расказаў нам пра навамоўе, якое забівае свядомасць, пра катаванні ў Міністэрстве Любові, пра даносчыка, страхі і двухдумства. Чытаючы Оруэла, мы зразумелі, што свет дзеліцца на ахвяраў і катаў, і праняліся нянавісцю да таталітарызму. Чытаючы Оруэла, мы сталі больш сумленнымі і лепшымі - ва ўсякім выпадку так мы думалі тады. Мы спадзяваліся на тое, што нашую любоў не па сілах растаптаць нікому; што мы і менавіта мы выстаім пад катаваннямі; што мы ніколі нікому не здрадзім; што мы ўсё зразумелі пра ўладу і свабоду - бо мы ж прачыталі Оруэла. Кнігу, якая здавалася панацэяй ад усіх бед, гаючымі, хоць і горкім лекамі... прышчэпкай ад таталітарызму

Замовіць кнігу можна на сайце выдавецтва.

Апошнія навіны