BE RU EN

Максім Вінярскі абвясціў сухую галадоўку

  • 4.08.2020, 9:30

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» сёння чакае новы суд.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі абвясціў сухую галадоўку і чакае новага суда, паведамяць прэс-служба кампаніі.

Каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» сёння будуць судзіць паводле арт. 23.4 КоАП РБ (непадпарадкаванне міліцыі).

Як стала вядома ад адваката актывіста, 1 жніўня ён абвясціў сухую галадоўку на знак пратэсту супраць незаконнага затрымання. У гэты момант Максім Вінярскі адбывае ранейшыя арышты і павінен быў выйсці на волю да выбараў. Цяпер яго чакае новы суд.

Апошнія навіны