BE RU EN

Чэмпіёнка свету адмовілася здымацца ў роліку ў падтрымку Лукашэнкі

  • 3.08.2020, 20:27

Надзея Астапчук будзе галасаваць за Святлану Ціханоўскую.

Пра гэта чэмпіёнка свету і Еўропы ў лёгкай атлетыцы распавяла ў выпуску Youtube-канала «Жыццё-маліна».

- У 2010 годзе мне патэлефанавалі з адміністрацыі і прапанавалі зняцца ў роліку ў падтрымку Лукашэнкі. Я сказала, што планую галасаваць за іншага кандыдата. Будзе непрыгожа, калі я аддам голас аднаму, а ў роліку падтрымаю іншага. Мне было б нязручна перад сабой. Я адмовілася, - сказала Надзея Астапчук.

Са слоў спартоўкі, пасля гэтага яе перасталі запрашаць на розныя мерапрыемствы, але яна з гэтай нагоды не перажывала.

На прэзідэнцкіх выбарах Надзея збіраецца прагаласаваць за Святлану Ціханоўскую.

Апошнія навіны