BE RU EN

Хабл зняў галактыку за 270 млн светлавых гадоў ад Зямлі

  • 3.08.2020, 19:37

На здымак таксама трапіла яркая зорка NGC 4907, якая напраўду знаходзіцца ў нашай галактыцы.

Касмічны тэлескоп Хабл зняў неверагодную спіральную галактыку NGC 4907. Здымак з'явіўся на афіцыйным сайце абсерваторыі, паведамляе korrespondent.net.

На кадры выяўленая спіральная галактыка, якая знаходзіцца за 270 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі.

Пад дыскам галактыкі прыкметная яркая зорка. Астраномы адзначылі, што яна напраўду знаходзіцца ў Млечным Шляху.

Зорка NGC 4907 размешчаная ў 100 000 разоў бліжэй - усяго за 2500 светлавых гадоў ад Зямлі.

ФОТА: SPACETELESCOPE.ORG

Апошнія навіны