BE RU EN

Беларускага амбасадара выклікалі ў МЗС Расеі

  • 3.08.2020, 17:46

Намеснік міністра замежных спраў звярнуў асаблівую ўвагу на сітуацыю з «затрыманнем у Беларусі 33 грамадзян Расеі».

Пасла Беларусі ў Маскве Уладзіміра Сямашку 3 жніўня выклікалі ў МЗС Расеі. Як паведамляе прэс-служба расейскага замежнапалітычнага міністэрства, «для грунтоўнай гутаркі пра стан і перспектывы двухбаковых расейска-беларускіх стасункаў», піша tut.by.

Намеснік Міністра замежных спраў Расеі Андрэй Рудэнка звярнуў асаблівую ўвагу на сітуацыю «з нядаўнім затрыманнем у Беларусі 33 грамадзян Расеі»

- З расейскага боку было заяўлена, што арышт расейскіх грамадзян з беспадстаўных і надуманых прычын не адпавядае духу братэрскіх хаўрусніцкіх стасункаў паміж дзвюма краінамі і народамі. Расея ніколі не ўмешвалася і не збіраецца ўмешвацца ва ўнутраныя працэсы іншых дзяржаў, тым больш у Беларусі, якая з'яўляецца нашым найбліжэйшым сябрам і хаўруснікам.

Як заявілі ў МЗС, Расея намагае «на аб'ектыўным расследаванні беларускімі партнёрамі ў цесным узаемадзеянні з расейскімі калегамі ўсіх абставінаў таго, што адбылося, і як мага больш хуткім вызваленні затрыманых расейскіх грамадзян».

Апошнія навіны