BE RU EN

Ізраіль прызначыў новага амбасадара ў Беларусь

  • 3.08.2020, 17:33

Раней ён працаваў у Цэнтры палітычных даследаванняў МЗС Ізраіля.

Новым амбасадарам Ізраіля ў Беларусі стаў Алекс Гольдман-Шэйман. Ягоную кандыдатуру прапанавала Міністэрства замежных спраў і зацвердзіў урад.

Як паведамляе Jerusalem Post, раней Гольдман-Шэйман працаваў намеснікам амбасадара ў дыпламатычным прадстаўніцтве Ізраіля ў Маскве, а таксама намеснікам генеральнага консула ў Чыкага, піша naviny.by.

Апошнім часам Гольдман-Шэйман працаваў у Цэнтры палітычных даследаванняў МЗС Ізраіля.

Гольдман-Шэйман заменіць на пасадзе пасла Ізраіля ў Менску Алона Шогама, які працаваў у Беларусі з лютага 2017 года.

Апошнія навіны