BE RU EN

Фотафакт: Мост у «нармальным» для чыноўнікаў стане

  • 3.08.2020, 12:56

Інфраструктура Менска знаходзіцца ў гаротным стане.

«Толькі паглядзіце, у якім стане знаходзяцца ў нас масты. І гэта Менск!» - абурыўся чытач tut.by і даслаў у рэдакцыю фота праблемнага, на ягоны погляд, збудавання ў Заводскім раёне. Аднак у сталічным УП «Гараўтамост» запэўнілі, што «эстакада знаходзіцца ў тэхнічна прымальным стане».

Эстакада, пра якую ідзе гаворка, знаходзіцца на скрыжаванні Партызанскага праспекта і МКАД.

У УП «Гараўтамост», на балансе якога знаходзіцца канструкцыя, супакоілі: эстакада не абрынецца. Названыя дэфекты на апорную здольнасць пралётных збудаванняў не ўплываюць. Грузападымальнасць збудавання забяспечана.

- Эстакада знаходзіцца ў тэхнічна прыальным стане, на ёй раскідаўся ахоўны пласт бетону рыгеля апоры. Работы для рамонту плануецца выканаць у гэтым годзе, - паведаміў Яўген Фей, намеснік дырэктара прадпрыемства ўтрымання і рамонту мастоў і эстакад.

Апошнія навіны