BE RU EN

Дарадца Трампа назваў умовы для зняцця санкцый супраць Крамля

  • 3.08.2020, 9:28

Масква павінна ўстрымацца ад агрэсіі за мяжой.

Дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Робэрт О'Браэн у артыкуле для The Washington Post заявіў, што прыязныя стасункі паміж Масквой і Вашынгтонам былі б выгадныя не толькі для дзвюх краін, але і для ўсяго свету, паведамляе РБК.

Паводле ягоных слоў, «ніводзін прэзідэнт з часоў [Рональда] Рэйгана не выяўляў у дачыненні да Масквы столькі рашучасці», як цяперашні кіраўнік дзяржавы.

«Як і Рэйган, прэзідэнт Трамп шукае іншы шлях з Расеяй - той, згодна з якім Расея ўстрымліваецца ад агрэсіі за мяжой і становіцца прыязным партнёрам для Злучаных Штатаў і Еўропы», - заявіў О'Браэн.

У гэтым выпадку гандаль паміж дзвюма краінамі квітнеў бы, а санкцыі супраць Масквы сталі б залішнімі, мяркуе ён, піша РБК.

Пры гэтым даражца заявіў, што ўведзеныя Вашынгтонам абмежавальныя захады былі патрэбныя, «улічваючы дзеянні Расеі, якія пагражаюць Злучаным Штатам і іх хаўруснікам».

У якасці прыкладу гэтых дзеянняў О'Браэн назваў «умяшальніцтва ў заходнія дэмакратычныя выбары» і «ўдзел у кібератацы на ЗША і супольнкаў». Праз меркаванае ўмяшанне Масквы ў прэзідэнцкую кампанію 2016 года ЗША ўвялі супраць Расеі санкцыі. З верасня 2019 года ў Злучаных Штатах дзейнічае бестэрміновая забарона на выкарыстанне амерыканскімі дзяржаўнымі ўстановамі праграмнага забеспячэння ад прыватнай кампаніі з Расеі «Лабараторыя Касперскага», бо такі софт, на думку Вашынгтона, мае пагрозу бяспецы ЗША. У расейскай кампаніі гэтыя сцвярджэнні адпрэчваюць і думаюць, што забарона заснаваная на «непацверджаных абвінавачаннях, чутках і домыслах». У 2018 годзе «Лабараторыя Касперскага» спрабавала праз суд дамагчыся скасавання забароны, але яе пазоў адхілілі.

Дарадца Трампа нагадаў аб захадах, зробленых Вашынгтонам у сувязі з абвінавачваннямі ў датычнасці Расеі да атручвання экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў брытанскім Салсбэры. ЗША пастанавілі выслаць дзясяткі расейскіх дыпламатаў і закрыць генеральнае консульства Расеі ў Сан-Францыска і консульскія ўстановы ў Вашынгтоне і Нью-Ёрку.

ЗША выйшлі з Дамовы аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці (ДРСМД) і абвясцілі пра выхад з Дамовы аб адкрытым небе (ДАН) пасля таго, як Расея парушыла ўмовы гэтых пагадненняў, таксама гаворыцца ў артыкуле О'Браэна. У Масквы таксама былі прэтэнзіі да захавання ЗША умоў ДРСМД. Расею не задавальняла разгортванне пускавых установак Mk-41 у Румыніі: з гэтых установак у марскім варыянце магчымы запуск ракет з далёкасцю, якая парушае пагадненне. Што тычыцца ДАНа, расейская старана заяўляе, што дзейнічае строга ў рамках пагаднення. У Мінабароны мяркуюць, што ЗША надумалі выйсці з дамовы, хочучы ўзяць пад кантроль увесь космас і імкнучыся пазбегнуць інспекцыі амерыканскай тэрыторыі.

Аднак, дадаў дарадца, Штаты праяўляюць «асцярожны аптымізм» у дачыненні да таго, што змогуць укласці пагадненне аб кантролі над узбраеннямі з Расеяй і Кітаем.

Апошнія навіны