BE RU EN

Экс-прэм'ерка Украіны Юлія Цімашэнка захварэла на COVID-19

  • 23.08.2020, 20:54

Палітычная дзяячка знаходзіцца ў цяжкім стане.

У былой прэм'ер-міністаркі Украіны Юліі Цімашэнкі пацверджаная інфікаванне каранавірусам SARS-CoV-2. Цяпер лідэрка апазіцыйнай партыі "Бацькаўшчына" знаходзіцца ў цяжкім стане, паведаміла прэсавая сакратарка дзяячкі Марына Сарока на сваёй старонцы ў Facebook у нядзелю, 23 жніўня, перадае DW.

"Так, на жаль, гэта праўда. Тэст паказаў, што ў пані Юліі COVID-19. Стан ацэньваецца як цяжкі. Тэмпература да 39. Змагаецца", - напісала Сарока.

Раней паведамлялася, што ад SARS-CoV-2 захварэлі і сямейнікі Цімашэнкі - дачка Яўгенія і ейны муж Артур Чачоткін.

Апошнія навіны