BE RU EN

За нашу і вашу свабоду!

  • Наталля Радзіна
  • 22.08.2020, 19:57

Улады павінны неадкладна разблакаваць незалежныя сайты.

Пра гэта галоўная рэдактарка сайта Сharter97.org Наталля Радзіна напісала ў «Фэйсбуку»:

- Больш за два гады таму, калі ў Беларусі заблакавалі «Хартыю-97», я папярэджвала тых, што спадзяваліся адседзецца ў старонцы і называюць нас «радыкаламі, якім так і трэба», што ўлада не спыніцца і яны будуць наступнымі, нягледзячы на ўсю сваю асцярожнасць і перастрахоўку. Рэальнасць перасягнула ўсе мае чаканні. Заблакаваныя больш за 70 сайтаў - усё жывое і хоць колькі крытычнае ў дачыненні да рэжыму.

Тыдзень таму я звярталася да ўдзельнікаў пратэстаў у Беларусі з просьбай патрабаваць, у тым ліку, разблакавання «Хартыі-97». цяпер жа нам усім, незалежным журналістам Беларусі, неабходна заклікаць удзельнікаў заўтрашняга вялікага Марша ў Менску выйсці, у тым ліку, з лозунгамі аб спыненні палітычнай цэнзуры ў дачыненні да медыяў. Мы павінны бараніць адзін аднаго. Паасобку не выжывем.

За нашу і вашу свабоду!

Апошнія навіны