BE RU EN

Нацыянальная мабілізацыя, усе - у Менск

  • Вераніка Мішчанка
  • 22.08.2020, 9:23

Эмацыйны зварот адной з лідарак пратэстаў

Нацыянальная мабілізацыя. Усе - у Менск.

На youtube.com з'явіўся эмацыйны зварот аднае з лідарак беларускіх пратэстаў, актывісткі партыі «Народная Грамада» Веранікі Мішчанкі.

«Адзін - за ўсіх, і ўсе - за аднаго! Выходзім на вуліцы. Выходзім на забастоўкі. Не ходзім на працу і прыязджаем на выходныя ў Менск, - кажа актывістка. - Давайце бараніць сваё права жыць у свабоднай краіне!».

Незалежныя тэлеграм-каналы заклікалі выйсці ў нядзелю, 23 жніўня, на Марш новай Беларусі:

У мінулую нядзелю прайшла самая масавая акцыя ў гісторыі нашай краіны, дзе мы вылучылі 3 простыя народныя патрабаванні:

Неадкладная свабода ўсім затрыманым і палітвязням

Сыход Лукашэнкі

Правасуддзе над вінаватымі ў забойствах і катаваннях

Той найважнейшы і гістарычны дзень паказаў, што беларусы гатовыя жыць у іншай краіне...

Прыйшоў час жыць па-свойму.

НЯДЗЕЛЯ

МЕНСК, 14.00. ПЛОШЧА НЕЗАЛЕЖНАСЦІ. Зноў збіраем усіх сваіх суседзяў і ідзём цэлымі раёнамі ў цэнтр.

АСТАТНІЯ ГАРАДЫ. РАБОЧЫЯ І ЎСЕ-ЎСЕ-ЎСЕ. МЫ ВАС БУДЗЬМА ЧАКАЦЬ НА МАРШ! Арганізуйцеся з самай раніцы і арганізаванымі аўтакалонамі кіруйцеся на Менск! У найбліжэйшыя дні мы пастараемся зрабіць усё, каб дапамагчы з арганізацыяй руху.

ЧАС БРАЦЬ ЖЫЦЦЁ КРАІНЫ Ў НАШЫ РУКІ!

Апошнія навіны